2014-10-17 16:03:26

Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Мітрапаліта Іларыёна


RealAudioMP3 17 кастрычніка 2014 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна, старшыню Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату. Іерарх, у якасці братэрскага дэлегата ад Рускай Праваслаўнай Царквы, прыняў удзел у пасяджэнні ІІІ Надзвычайнай сесіі Сінода Біскупаў, дзе выступіў з дакладам. У рамках візіту ў Ватыкан Мітрапаліт Іларыён сустрэўся таксама са старшынёй Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардыналам Куртам Кохам і Пантыфікам на пенсіі Бэнэдыктам XVI, якога наведаў у яго ватыканскай рэзідэнцыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.