2014-10-17 13:10:36

Мітрапаліт Іларыён: Беларусь прадстаўляе сабой добрую мадэль для суіснавання праваслаўных і католікаў (інтэрв'ю)


RealAudioMP3 На ранішнім пасяджэнні Сіноду Біскупаў 16 кастрычніка 2014 г. прысутнічаў Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзелу знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату. Карэспандэнт Беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё сустрэўся з іерархам у кулуарах асамблеі і задаў некалькі пытанняў адносна ўзаемадзеяння Каталіцкага Касцёла і Рускай Праваслаўнай Царквы, хрысціянскага асэнсавання інстытута сям’і і пазіцыі Рускай Праваслаўнай Царквы адносінах канфлікту ва Украіне.

Уладыка, скажыце, калі ласка, што Каталіцкі Касцёл можа пераняць ад Праваслаўнай Царквы ў пытаннях сям’і і сужэнства?

Думаю, што, у першую чаргу, трэба адмовіцца ад рыгарыстычнага падыходу. У нас ёсць агульныя правіла, разуменне сужэнства ў нас агульнае: сужэнства – гэта саюз паміж мужчынай і жанчынай, і ён павінен быць адзін. Але ў той жа час на практыцы існуе вялікая колькаць выпадкаў, калі гэта вучэнне па розных прычынах не выконваецца. І тады пытанне пераходзіць з дактрынальнай плоскасці ў пастырскую, дзе ў Праваслаўнай Царквы назапашаны пэўны вопыт, які связаны, перш за ўсё, з тым, што мы ў адных выпадках прымяняем прынцып акрывіі – дакладнасці ў выкананні правіл, а ў іншых – іканоміі – ласкі да чалавечай немачы.

У дыскусіях, якія я сёння тут слухаў, закраналася пытанне аб тым, ці могуць разведеныя сужэнцы дапускацца да сакрамэнту св. Камуніі і сакрамэнту споведзі. Мне здаецца, гэта пытанне павінна вельмі дасканала вывучацца, і мы гатовы прапанаваць нашым каталіцкім братам свой пастырскі вопыт.

Думаю, зусім недапушчальна замяняць сакрамэнт св. Камуніі тым, што сёння некаторыя дакладчыкі называлі “духоўнай камуніяй”, бо гэта зусім не можа з’яўляцца заменай. І тут у нас ёсць вялікая прастора для ўзаемаадносін і для абмену вопытам.

Пасля тыдня пасяджэнняў Сінода выйшла так званая паслядэбатная справаздача, якая выклікала шмат дыскусій. Скажыце, калі ласка, Вас асабіста нічога не бянтэжыць у ёй?

Шчыра кажучы, я не паспеў прачытаць гэтую праваздачу, але я пачуў шматлікія рэакцыі на яго, якія таксама будуць апублікаваны. Па гэтым рэакцыям я зразумеў, што сярод каталіцкіх іерархаў існуе разыходжанне ў поглядах, якое павінна ўлічвацца падчас рэдакцыі канчатковага дакумента. У мяне стварылася ўражанне, што меркаванні, якія былі выказаны ў гэтым дакуменце, не мелі канчатковага характару і, магчыма, нейкія з пазіцый былі ў ім няправільна інтэпрэтаваны.

Каталіцкія супольнасці ў шматлікіх еўрапейскіх краінах аддаюць свае храмы ў карыстанне праваслаўным вернікам, у тым ліку вернікам Рускай Праваслаўнай Цпрквы. У Расіі, Украіне, Беларусі ёсць каталіцкія супольнасці, якія не маюць сваіх храмаў у той час, як у дадзеным населеным пункце ёсць храм Праваслаўнай Царквы. Як Вы лічыце, ці магчыма там такая практыка, але наадварот?

У кожным канкрэтным месцы пытанне павінна вырашацца, зыходзячы з пастырскай мэтазгоднасці, з настрою вернікаў, і мы павінны быць упэўнены ў тым, што імплантацыя адной супольнасці на глебу іншай не прынясе шкоды абодвум і не стане нагодай для канфліктаў, непаразуменняў паміж рознымі супольнасцямі.

Уладыка, якую ролю можа адыграць Царква або Цэрквы ў вырашэнні канфлікта ва Украіне? Перш за ўсё, Цэрквы не павінны ўмешвацца ў палітычнае супрацьстаянне. Я сёння казаў аб гэтым адкрыта, маючы на ўвазе Украінскую Грэка-каталіцкую Царкву.

Думаю, што наша місія і наш мандат, які мы атрымалі ад самаго Госпада, заключаецца ў тым, каб аб’яднаць людзей, прымірыць іх. Мы не павінны ўнікаць у дэталі палітычнага працэсу, не павінны атаясамліваць сябе с тым ці іншым бокам канфлікту – хай гэтым займаюцца палітыкі, журналісты. Наша слова павінна заўсёды быць словам міра, прымірэння. Мы павінны быць адкрытымі да людзей любых палітычных арыентацый, акрамя антычалавечных або шавіністычных, павінны падтрымліваць людзей, якія стаяць па розныя бакі барыкад.

Менавіта такой і застаецца пазіцыя Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату, якая не жадае сябе ідэнтыфікаваць з тым ці іншым сегментам палітычнага спектру, але падтрымлівае ўсіх людзей. Трэба сказаць, што вернікі нашай Царквы (я кажу “нашай”, таму што вернікі Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату з’яўляюцца часткай адзінай шматнацыянальнай Рускай Праваслаўнай Царквы), на жаль, аказваюцца па розныя бакі барыкад. Мы павінны, адносячыся да гэтага з поўным разуменнем, рабіць усё, каб грамадзянскі канфлікт не пераходзіў ва ўзброенае супрацьстаянне, каб усе спрэчкі вырашаліся шляхам перамоў і людзям не прыходзілася за свае перакананні плаціць такі высокі кошт.

Уладыка, не палічыце пытанне правакацыйным. Я задаю яго, паколькі яно гучыць зараз абсалютна адкрыта. Магчыма, гэта пытанне асабліва актуалізавалася ў кантэксце ўкраінскага канфлікту. Скажыце, калі ласка, ці магчыма стварэнне ва Украіне адзінай аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы?

Яе няма чаго ствараць – адзіная Памесная Царква там ужо існуе. Яна хоць не аўтакефальная, але самакіравальная. Гэта Украінская Праваслаўная Царква Маскоўскага Патрыярхату.

Заклікі да стварэння аўтакефальнай Царквы – гэта заклікі да адарвання ўкраінскіх праваслаўных вернікаў ад адзінай Рускай Праваслаўнай Царквы. Мы не можам падтрымаць іх, таму што такія заклікі не заснаваны на нашым самаразуменні і царкоўных канонах. Іх не падтрымліваюць нашы вернікі. Такія заклікі заснаваны выключна на меркаваннях палітычнай кан’юнктуры: вось нейкім палітыкам захацелася аб’явіць прынцып: “у незалежнай краіне – незалежная Царква”, і ідэю падхапілі раскольнікі, таму што ідэалогія раскола базуецца на гэтым і толькі на гэтым прынцыпе.

Няма іншай прычыны для існавання раскола, акрамя заяўлення аб тым, што ў незалежнай краіне павінна быць незалежная Царква. А чаму тады не патрабаваць ад той жа Украінскай Грэка-Каталіцкай Царквы, каб яна разарвала сувяць з Папам, які не проста з’яўляецца нейкім сімвалічным старшынёй гэтай Царквы, але рэальна кіруе ёй праз вярхоўнага арцыбіскупа, зацвярджаючы рашэнні аб стварэнні дыяцэзій, аб біскупскіх ардынацыях?
Такой сувязі паміж Украінскай Праваслаўнай Царквой і Маскоўскім Патрыярхатам не існуе, таму што Маскоўскі Патрыярхат не зацвярджае рашэнні аб выбранні Прадстаяцеля, а імя Патрыярха памінаецца за богаслужэннем. Гэта значыць, гэта не адміністрацыйная, не фінансавая залежнасць. Гэта духоўная сувяць, якая існуе на працягу шматлікіх стагоддзяў і ўсходзіць да нашай адзінай дняпроўскай хрысцільнай купелі князя Уладзіміра.

Мы катэгарычна супраць таго, каб пад уплывам палітычнай кан’юнктуры разрываліся сувязі, якія складаліся стагоддзямі і сёння служаць магутнай аб’ядноўваючай сілай. У той момант, калі палітыкі, раскольнікі падзяляюць людзей, Царква іх аб’ядноўвае.

Магчыма, у Беларусі ўзаемадзеянне паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой з’яўляецца добрай мадэллю для суіснавання?

Я думаю, што Беларусь прадстаўляе сабой добрую мадэль для суіснавання праваслаўных і католікаў так, як і Расія, дзе паміж намі няма канфліктаў. Мы жывём у міры і паразуменні. Мяркую, гэтым вопытам мы можам дзяліцца і з нашымі братамі ў некаторых іншых краінах, дзе, на жаль, пакуль няма такой згоды і ўзаемадзеянне не дасягнута.

Размаўляў кс. Аляксандр Амяльчэня







All the contents on this site are copyrighted ©.