2014-10-16 15:07:32

Пачалася распрацоўка выніковага дакумента Сінода Біскупаў


RealAudioMP3 16 кастрычніка 2014 г. удзельнікі ІІІ Надзвычайнай сесіі Сінода Біскупаў пазнаёміліся са справаздачамі аб працы ў малых групах. Дапаўненні і папраўкі, распрацаваныя ў рамках дыскусій, былі прадстаўлены Генеральнаму саркаратыяту Сінода, распавёў кс. Фэдэрыка Ламбардзі, кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы. Паводле святара, цяпер пачаўся новы этап асамблеі, звязаны з распрацоўкай і зацвярджэннем паслання Сінода Біскупаў, а таксама “Relatio Sinodi” (Cінадальнага дакладу) – кампендыўма двухтыднёвай працы асамблеі. Абмеркаванне гэтага дакумента пройдзе раніцай 18 кастрычніка. Яго змест, у скарочанай форме, будзе прадстаўлены журналістам падчас прэс-канферэнцыі.

Кс. Ламбардзі паведаміў таксама, што дзеля спрыяння большай адкрытасці і празрыстасці, удзельнікамі Сінода Біскупаў было прынята рашэнне аб публікацыі справаздач аб працы ў малых групах. Пераказваючы пажаданне Генеральнага сакратарыяту Сінода Біскупаў, кіраўнік Залы Друку, заклікаў журналістаў памятаць, што гэтыя дакументы з’яўляюцца працоўнымі, а не канчатковымі.








All the contents on this site are copyrighted ©.