2014-10-15 15:48:34

Папа прыме на аўдыенцыі футбалістаў “Баварыі”


RealAudioMP3 22 кастрычніка 2014 г. папа Францішак прыме на прыватнай аўдыенцыі футбалістаў нямецкага футбольнага клуба “Баварыя”. Мюнхенская каманда прыбудзе ў Рым для ўдзелу ў матчы супраць італьянскай “Ромы”, у рамках турніру Лігі чампіёнаў. На наступны пасля гульні дзень, перш чым вярнуцца на Радзіму, чампіёны Германіі завітаюць у Ватыкан, каб спаткацца з Пантыфікам. Сустрэча адбудзецца непасрэдна перад агульнай аўдыенцыяй на плошчы св. Пятра. Папа Францішак, вядомы таксама як вялікі аматар футбола, часта сустракаецца са спартсменамі, каб заахвоціць іх быць прыкладам для моладзі і дзяліцца каштоўнасцямі салідарнасці, сумленнасці і павагі.

Нападаючы мюнхенскай “Баварыі”, польскі футбаліст Роберт Левандоўскі ўжо сустракаўся з папам Францішкам. Ён наведваў Ватыкан разам са сваёй жонкай адразу пасля вяселля, летам 2013 г. Футбаліст не хавае сваёй веры і ў некалькіх інтэрв’ю прызнаваўся, што сваімі поспехамі абавязаны малітве і падтрымцы Хрыста. Левандоўскі быў таксама паслом евангелізацыйнай акцыі ў Польшчы “Не саромся Езуса”.








All the contents on this site are copyrighted ©.