2014-10-14 10:37:59

Маскоўскі арцыбіскуп пра “праваслаўную практыку” адносна паўторных саюзаў


RealAudioMP3 Гарачыя дыскусіі, адкрытая размова і актуальныя для Каталіцкага Касцёла пытанні – у Ватыкане працягваецца Сінод Біскупаў. У гістарычнай падзеі прымае ўдзел і арцыбіскуп Павел Пецы, пастыр архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве. Іерарх ужо меў магчымасць выступіць на асамблеі. Ён падкрэсліў вельмі важныя, на яго думку, моманты сямейных адносін. Сям’я ў першую чаргу, лічыць арцыбіскуп Пецы, гэта пакліканне. Сужонкі павінны гэта ўсвядоміць і прыняць. Гэта не механічнае злучэнне двух асоб для сумеснага жыцця, а нешта нашмат большае, сказаў іерарх у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё. “Другі момант – гэта місія. У місіі чалавек лепш ставіцца да сваіх праблем. Менавіта гэта місійнае вымярэнне дазваляе разглядаць сям’ю не як праблему, якую трэба вырашыць, а як рэсурс для чалавека і, перш за ўсё, для ўсяго Касцёла. Трэці момант – гэты прыняцце іншага. Як жонка прымае мужа, як муж прымае жонку, як бацькі прымаюць дзяцей, і такім чынам адкрываецца, што іншы – гэта каштоўнасць і каштоўнасць гэта дадзена, каб мы самі ладзілі сваё жыццё і свой лёс”, - адзначычыў арцыбіскуп Пецы.

Арцыбіскуп Пецы працуе ў краіне, дзе большасць веруючага насельніцства адносіць сябе да праваслаўнай канфесіі, таму вельмі важна было паслухаць меркаванне біскупаў наконт прыняцця практыкі Усходніх Цэркваў адносна паўторных саюзаў тых, хто перажыў развод. Да гэтага пытання Каталіцкі Касцёл і Праваслаўная Царква маюць розныя падыходы: калі Касцёл не дазваляе паўторнае сакрамэнтальнае сужэнства, то Праваслаўная Царква ў некаторых выпадках дае благаслаўленне на новы саюз. Ці могуць заходнія і ўсходнія хрысціяне прыйсці да агульнага рашэння гэтай праблемы? Гэта пытанне не раз паўставала на Сінодзе.

Складанасць у тым, што ў саміх Праваслаўнах Цэрквах няма адзінага падыходу, некаторыя маюць зусім палярныя погляды на паўторнае сужэнства, паведаміў іерарх. “Я думаю, што мы нешта можам узяць, але не ў сэнсе прыняць і прымяніць, а абмеркаваць. Мы павінны не забывацца, што некаторыя Цэрквы маюць няпоўнае ўспрыманне непарыўнасці шлюба. Але з іншага пункту гледжання, напрыклад, у кантэксце “шляху пакаяння” для тых, хто парушыў свой шлюб, я думаю, нешта мы можам прыняць”, - сказаў арцыбіскуп Пецы.

Сінод будзе працягвацца да канца гэтага тыдня, наперадзе ў біскупаў, акрамя гэтага, яшчэ шмат розных пытанняў і выклікаў, на якія яны сумесна павінны знайсці адказы.







All the contents on this site are copyrighted ©.