2014-10-13 15:15:38

На Сінодзе адбылася дыскусія адносна паслядэбатнай справаздачы


RealAudioMP3 Ключом да Сінода Біскупаў з’яўляецца агульнае меркаванне яго ўдзельнікаў аб каштоўнасці сужэнства, якое перажываецца ў адпаведнасці з Божым планам. Гэта будзе адлюстравана ў канчатковым дакуменце асамблеі і яго звароце да народу Божага, сказаў 13 кастрычніка 2014 г. падчас спецыяльнай прэс-канферэнцыі ў Ватыкане кардынал Пэтэр Эрдо, галоўны рэлятар форуму. На сённяшнім ранішнім пасяджэнні сінадальныя айцы выказваліся адносна паслядэбатнай справаздачы, абнародаванай 13 кастрычніка. З абмеркаванняў вынікае жаданне пошуку душпастырскіх рашэнняў адносна свабодных саюзаў і разведзеных, якія ажаніліся паўторна, было паведамлена на прэс-канферэнцыі.

Сёння пасля абеду і заўтра на працягу дня ў рамках Сіноду Біскупаў прадугледжана праца моўных груп.







All the contents on this site are copyrighted ©.