2014-10-13 12:57:07

Абвешчана тэма Звычайнай сесіі Сіноду Біскупаў у 2015 г.


RealAudioMP3 “Пакліканне і місія сям’і ў Касцёле і сучасным свеце”, - так будзе гучаць тэма XVI Звычайнай сесіі Сіноду Біскупаў, якая будзе мець месца ў 2015 г. у Ватыкане. Яна пройдзе 4-25 кастрычніка, праінфармаваў 13 кастрычніка 2014 г. генеральны сакратар біскупскай асамблеі кардынал Ларэнца Балдзісэры. Іерарх нагадаў, што ў сустрэчы прымуць удзел больш сінадальных айцоў, чым у сёлетняй. Яны будуць абраны асобнымі епіскапатамі, у залежнасці ад іх колькаснага складу.







All the contents on this site are copyrighted ©.