2014-10-12 12:12:31

Пантыфік паставіў у прыклад італьянскага законніка


RealAudioMP3 Пантыфік заклікаў вернікаў браць прыклад з благаслаўлёнага айца Франчэска Дзырана, з Ордэна Братоў Меншых Канвентуальных, які пажадаў быць забітым, чым адмовіцца ад сваёй веры. Беатыфікацыя законніка прайшла 12 кастрычніка раніцай у італьянскім Сасары. “Давайце славіць Бога за гэтага святара і мучаніка, гераічнага сведку Евангелля. Яго смеласць і вернасць Хрысту з’яўляецца вялікімі і красамоўным актам, асабліва ў кантэксце бязлітаснага пераследу хрысціян”, - сказаў Папа пасля малітвы “Анёл Панскі” на галоўнай ватыканскай плошчы.

Айцец Франчэска Дзырана быў забіты ў 1603 г. у Алжыры. Законнік па благаслаўленні папы Клімента VIII займаўся зборам грошай для выкупу хрысціян, якія знаходзіліся ў палоне ў мусульман. Здраднікі выдалі яго алжырскім уладам. Святару была прапанавана жыццё ў абмен на пераход у іслам, але ён палічыў за лепшае смерць у імя Хрыста.

Папа Францішак таксама выказаў салідарнасць з жыхарамі італьянскага горада Генуя, моцна пацярпелага ад паводкі. “Я запэўніваю Вас у сваіх малітвах за ахвяр і за тых, хто сур’ёзна пацярпеў”, - сказаў Святы Айцец і даверыў усіх апецы Маці Божай.







All the contents on this site are copyrighted ©.