2014-10-11 15:36:05

На біскупскай асамблеі выступілі “брацкія дэлегаты”


RealAudioMP3 Выступленне прадстаўніка Канстантынопальскага Патрыярхату 10 кастрычніка 2014 г. выклікала вялікі інтарэс на Сінодзе Біскупаў. Ён закрануў шэраг пытанняў у рамках тэмы асамблеі і прадставіў іх з “праваслаўнага пункту гледжання”. Вечарам, падчас свабоднай дыскусіі многія спасылаліся на гэта выступленне, паведаміў кс. Фэдэрыка Ламбардзі 11 кастрычніка 2014 г. падчас спецыяльнага брыфінгу. На Сінодзе ўжо выступілі ўсе заяўленыя “брацкія дэлегаты” апрача Мітрапаліта Іларыёна, прадстаўніка Маскоўскага Патрыярхата, які зробіць гэта ў бліжэйшыя дні.

Кіраўнік Залы Друку паведаміў, што ў дадзены час ідзе праца над “Relatio post disceptationem” (паслядэбатнай справаздачай). Яна будзе прадстаўлена 13 кастрычніка 2014 г. раніцай.







All the contents on this site are copyrighted ©.