2014-10-10 11:37:50

Кардынал Дзяржсакратар: на Сінодзе пануе клімат братэрства і свабоды


RealAudioMP3 “Мне здаецца, што Сінод ідзе вельмі добра, у атмасферы вялікага братэрства і свабоды, як і спадзяваўся папа Францішак з самага пачатку. Дзякуючы гэтым двум аспектам – братэрству і свабодзе – думаю, праца на тэму сям’і ідзе вельмі плённа,” – адзначыў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін у каментарыі для Ватыканскага радыё. Пурпурат нагадаў сем’ям, якія сутыкнуліся з цяжкасцямі, што “зараз не той момант, каб губляць надзею, бо праблемы могуць быць вырашаныя”. На Сінодзе “ішла гаворка пра “Евангелле сям’і”, – дадаў кардынал. – Евангелле для сем’яў – гэта Езус Хрыстус, Які разам з імі. Калі ж Езус з імі, асабліва пасля цэлебрацыі сакрамэнта сужэнства, то Езус суправаджае сужонкаў ва ўсіх жыццёвых сітуацыях. Такім чынам, калі ёсць Езус, няма прычыны дзеля таго, каб губляць надзею, нягледзячы на шматлікія цяжкасці”. “Мы блізкія да сем’яў, – падвёў вынік кардынал Дзяржсакратар, – у нашай салідарнасці і малітве”.







All the contents on this site are copyrighted ©.