2014-10-09 16:26:32

Новыя вострыя тэмы на біскупскай асамблеі


RealAudioMP3 Палігамія, стала адной з новых і вострых тэм, якія закраналіся ўдзельнікамі Сінода Біскупаў 8-9 кастрычніка 2014 г. Было адзначана, што гэта з’ява паступова скарачаецца ў свеце і выступае ў асноўным у сельскіх умовах, але працягвае існаваць. Існуюць асобы, навернутыя на каталіцызм, якія жывуць у палігамных саюзах. Яны жадаюць атрымаць сакрамэнты хрысціянскага ўтаямнічання і таму існуе патрэба ў канкрэстных душпастырскіх адказах адносна іх. Удзельнікі асамблеі звярнулі ўвагу таксама на неабходнасць пастырскага акармлення гамасексуальных асоб, якія жадаюць, каб іх выслухалі і пачулі.

Быў падкрэслены негатыўны ўплыў кантрацэпцыі на грамадства, перш за ўсё, праз зніжэнне нараджальнасці. У такой сітуацыі католікі не могуць маўкліва глядзець на гэту з’яву і павінны несці пасланне надзеі аб тым, што дзеці даюць жыццё і радасць сваім бацькам, умацоўваюць іх веру і рэлігійнасць.







All the contents on this site are copyrighted ©.