2014-10-09 15:38:10

Аўдытары Сінода: сужэнства, як дом, будуецца паступова


RealAudioMP3 У грамадскім кантэксце, якому характэрна празмерная эратызацыя і аддзяленне сексу ад кахання, неабходна такое пастырскае служэнне, якое спрыяла б развіццю сужэнскай і сямейнай містыкі. На важную ролю адукацыі, якая б ставіла сексуальнасць на службу каханню, звярнулі ўвагу ўдзельнікі Сінода Біскупаў. Кіраўнікі Аўстралійскай каталіцкай рады сям’і і сужэнства, аўдытары Сінода, Раман і Мавіс Пірола лічаць, што “у грамадстве існуе меркаванне, што секс па-за шлюбам лепшы, што ў сужэнстве няма месца для сексуальнасці. Гэта смешна! Колькі няшчасных юнакоў і дзяўчат блукаюць у пошуках сексуальнага досведу па-за шлюбам, але, на жаль, гэта заканчваецца для іх вялікім болем. Менавіта ў сужэнстве можна пазнаць найвялікшую ступень кахання”.

Сужонкі Пірола прызналіся, што яны жанатыя ўжо 55 гадоў, і як і іншыя сямейныя пары, перажылі шмат праблем, але ўсё яшчэ закаханыя адно ў аднаго. “Сужэнства – як дом, будуецца паступова, памалу, кожны дзень. Часам мы робім памылкі, але, дзякуючы добрай волі, ідзем наперад і адчуваем сябе ўсё больш злучанымі”, - засведчылі аўдытары Сінода Біскупаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.