2014-10-07 10:46:54

Пантыфік звярнуўся да дабрачынных арганізацый ЗША


RealAudioMP3 Папа заклікаў да барацьбы з ізаляцыяй і маргіналізацыяй чалавека. “Радасць Евангелля здольная змяніць крытэрыі і змяніць сэрца”, - напісаў Францішак у сваім прывітальным слове да ўдзельнікаў штогадовай сустрэчы каталіцкіх дабрачынных арганізацый ЗША, якая адбываецца ў Шарлоце, у Паўночнай Караліне. Ён адзначыў, што, як і ў евангельскай прыпавесці, мы пакліканы быць як добры самаранін, які ў сваёй цяжкай вандроўцы за інтарэсамі спыніўся, каб звярнуць увагу на свайго бліжняга. Святы Айцец дадаў, што, у той жа час, мы павінны як евангельскі гаспадар гасціны быць адкрытымі для іншых, клапаціцца пра іх і даць ім сховішча. “Сёння мы пакліканы рэагаваць такім жа чынам. Выйсці на дарогу, запрашаючы тых, каго маргіналізуюць і ізалююць, і служыць ім, каб больш не былі выдаленымі і выключанымі”, - напісаў Пантыфік.

У сваім пасланні Францішак звярнуўся да тэматыкі амерыканскай нарады, прысвечанай неабходным зменам у цяперашняй сітуацыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.