2014-10-03 16:38:35

Святы Айцец: для святара – “быць” важнейшае за “рабіць”


RealAudioMP3 “Неапрацаваным алмазам” назваў Святы Айцец Францішак пакліканне да святарства. Менавіта таму яго трэба аберагаць і развіваць, працаваць з ім з асцярожнасцю і павагай. Пантыфік сустрэўся 3 кастрычніка 2014 г. у Ватыкане з удзельнікамі пленарнага пасяджэння Кангрэгацыі па справах Духавенства. Пакліканне – гэта не нейкае “завершанае заданне”, таму што святары ніколі не перастаюць быць вучнямі Езуса, адзначыў Папа, яны ідуць за Ім. Часам гэта адбываецца дынамічна, часам павольна, з падзеннямі, але заўсёды не зыходзячы з шляху. Менавіта таму чалавек, пакліканы да святарства, павінен усё жыццё прысвяціць працы над цэласнасцю сваёй асобы: інтэлектуальнай, чалавечай і духоўнай. Фармацыя, пачатковая і пастаянная, адрозніваюцца, паколькі патрабуюць прымянення розных метадаў, але яны дзве палавіны адной рэальнасці, жыцця вучня, які прабывае ў любові свайго Пана і пастаянна крочыць за Ім.

Францішак нагадаў, што шлях развіцця паклікання мае канкрэтную мэту – евангелізацыю, ва ўсіх яе формах. “Яна пачынаецца ў першую чаргу з “быць”, а затым пераходзіць да “рабіць”, - дадаў ён. Гаворка ідзе пра святароў, вольных ад “мірской духоўнасці”, для якіх евангелізацыйнае жыццё важнейшае за іх дасягненні, а малітва з’яўляецца сэрцам любой працы, адзначыў Папа, звяртаючыся да ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Кангрэгацыі па справах Духавенства.







All the contents on this site are copyrighted ©.