2014-10-03 13:36:54

Кардынал Палья: саюз мужчыны і жанчыны – сусветная спадчына


RealAudioMP3 Упершыню ў гісторыі мы стаім перад тварам радыкальнай цывілізацыйнай змены: трайная сувязь “сужэнства – сям’я – жыццё” яшчэ ніколі дагэтуль не была настолькі парушана. Аб гэтым напярэдадні III Надзвычайнай сессіі Сінода Біскупаў казаў у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё старшыня Папскай рады па справах сям’і кардынал Вінчэнца Палья. Ствараючы чалавека, Пан кажа: каб не застаўся адзін, каб не быў самотны. Сёння мы жывём з адваротным перакананнем: кожны мусіць думаць толькі пра сябе. Гэтая праблема пагражае не толькі сям’і, але і будучыні ўсяго грамадства. Абавязак Касцёла – папярэдзіць чалавецтва аб тым, што саюз мужчыны і жанчыны – гэта сусветная спадчына, якую нельга закранаць, інакш распадзецца і само грамадства.

Галоўным духоўным, культурным, антрапалагічным выклікам, на думку пурпурата, ёсць індывідуалізм. Мы назіраем крызіс не толькі рэлігійных сужэнстваў, але і грамадзянскіх шлюбаў, і сужыццяў без шлюбу. Усё больш людзей – асабліва на Захадзе – жывуць адны. За крызісам інстытутаў, у тым ліку і інстытута сям’і, стаіць усхваленне ўсяго індывідуальнага. Сёння кажуць: усё што заўгодна, любы саюз можа быць сям’ёй. Калі усё, то і нічога, застаецца адно самотнае “Я”. На алтар гэтага “Я” мы ахвяруем сям’ю, любоў, нават само жыццё, лічыць кардынал Палья.







All the contents on this site are copyrighted ©.