Пантыфік сустрэўся з эмігрантамі – ахвярамі катастрофы ля італьянскага ўзбярэжжа
Папа Францішак сустрэўся
1 кастрычніка 2014 г. у другой палове дня з ахвярамі мінулагодняй катастрофы ля ўзбярэжжа
Лампедузы. Тады загінулі 368 афрыканскіх бежанцаў. Дваццаць эрытрэйцаў, выратаваных
цудоўным чынам, і сямнаццаць прадстаўнікоў сем’яў ахвяр падзякавалі Пантыфіку за яго
падтрымку і ўвагу да становішча мігрантаў і бежанцаў. Святы Айцец у сваю чаргу звярнуўся
да жыхароў Еўропы і заклікаў іх адчыніць дзверы сваіх сэрцаў для бежанцаў. “Пасля
прыбыцця ў порт часта бывае цяжка. Чалавек стаіць ля зачыненых дзвярэй і не ведае,
што рабіць. Але ёсць шмат людзей, якія адкрылі перад вамі дзверы сваіх сэрцаў”, -
сказаў Францішак. Ён запрасіў Еўропу не закрывацца перад мігрантамі і бежанцамі. Удзельнікі
сустрэчы з Папам знайшлі прытулак у Германіі, Швецыі, Нарвегіі, Нідэрландах і Даніі.
Яны прыбылі ў Італію, каб прыняць удзел у Лампедузе ў цырымоніі ўспаміну гэтай страшнай
трагедыі. З’явілася ініцыятыва, каб 3 кастрычніка абвясціць Днём памяці ахвяр мора.