2014-10-02 08:41:44

Ватыканскі саміт па Блізкім Усходзе


RealAudioMP3 У Ватыкане 2 кастрычніка 2014 г. пачынаецца спецыяльная сустрэча па сітуацыі на Блізкім Усходзе. У ёй прыме ўдзел папа Францішак. Апостальскія нунцыі, якія працуюць у рэгіёне, і прадстаўнікі Рымскай курыі абмяркуюць нюансы і складанасці блізкаўсходняй палітыкі. Гэта спатканне таксама будзе часам гарачай малітвы, сказаў арцыбіскуп Марыё Дзэнары, які прадстаўляе Святы Пасад у Сірыі. Ён дадаў, што гаворка пойдзе і пра трансгранічныя праблемы, якія ў роўнай ступені тычацца Сірыі, Іраку, Лівану і Іарданіі. Касцёл не мае баявой зброі, але мае вялікую духоўную зброю, да выкарыстання якой закліканы. “Гэта духоўная стратэгія эфектыўная і ў ёй мае патрэбу ўвесь Блізкі Усход”.

Апостальскі нунцый у Сірыі лічыць, што ватыканская сустрэча стане стымулам для ўмацавання супрацоўніцтва паміж трыма асноўнымі монатэістычнымі рэлігіямі на Блізкім Усходзе. “Гэта адпраўны пункт для далейшых мер, накіраваных на паяднанне і мір”, - сказаў ён.







All the contents on this site are copyrighted ©.