2014-09-30 13:39:40

Папа ахвяраў 100 тыс. еўра музею Аўшвіц-Біркенаў


RealAudioMP3 Папа Францішак ахвяраўваў 100 тыс. еўра фонду “Аўшвіц-Біркенаў”, які апякуецца аднайменным музеем, створаным на тэрыторыі комплекса канцэнтрацыйных лагераў часоў ІІ Сусветнай вайны каля польскага мястэчка Асвенцым. “Сума невялікая, таму што нашы магчымасці абмежаваны, але ёй мы жадаем выказаць поўную падтрымку праекту, рэалізацыяй якога займаецца фонд”, - адзначыў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін у лісце, які суправаджаў ахвяраванне. У сваю чаргу, дырэктар фонда “Аўшвіц-Біркенаў” Пётр Цывінскі, заўважыў, што фінансавая падтрымка з боку Апостальскай Сталіцы з’яўляецца “важным сігналам”, бо прызнае “фундаментальную ролю памяці для сучаснага чалавека”.

Апостальская Сталіца далучылася да 30 краін, якія падтрымліваюць пастаяны бюджэт фонда “Аўшвіц-Біркенаў” у 120 млн. еўра, неабходны для поўнага пакрыцця коштаў утрымання музею памяці ахвяраў Халакосту. Палову ўсіх ахвяраванняў на карысць Дзяржаўнага музею Аўшвіц-Біркенаў надыходзіць з боку Германіі.








All the contents on this site are copyrighted ©.