2014-09-29 13:54:45

Прэзентавана тэма наступнага Сусветнага дня сродкаў масавай камунікацыі


RealAudioMP3 29 верасня 2014 г. у Ватыкане была абвешчана тэма наступняга 49-га Сусветнага дня сродкаў масавай камунікацыі: “Камунікацыя, якая паказвае сям’ю ў якасці прывілеяванага месца сустрэчы ў бескарыслівай любові”. Яна спасылаецца на два папярэднія Сіноды Біскупаў і пазачарговую сесію, якая пройдзе ў кастрычніку. Папская рада па сродках масавай камунікацыі, прэзентуючы тэму, адзначыла, што ў сучасным свеце Касцёл павінен задаць сабе некалькі важных пытанняў: як гаварыць сёння параненаму і расчараванаму чалавеку, што любоў і каханне паміж мужчынам і жанчынай – гэта цудоўна, што дзеці – гэта самы каштоўны падарунак, што сям’я з'яўляецца самым першым і важным месцам, дзе чалавек адчувае прыгажосць жыцця, радасці, любові, самаахвярнасці, прымірэння, суцяшэння і прыняцця? Ватыканская дыкастэрыя адзначыла, што Касцёл сёння павінен вучыцца наноў казаць пра сям’ю.







All the contents on this site are copyrighted ©.