2014-09-29 11:00:51

Перад Сінодам Біскупаў сустрэнуцца старшыні еўрапейскіх епіскапатаў


RealAudioMP3 За тры дні да Сіноду Біскупаў на тэму сем’і ў Рыме сустрэнуцца старшыні біскупскіх канферэнцый Еўропы на сваім штогадовым пленарным пасяджэнні. Яно будзе прысвечана тэме: “Сям’я і будучыня Еўропы”. На 3 кастрычніка 2014 г. запланавана спатканне з папам Францішкам. Біскупская нарада пройдзе за зачыненымі дзвярыма і засяродзіцца на праблемах інстытута сям’і і яго крызісу на кантыненце. У цэнтры дэбатаў будзе навучанне св. Яна Паўла II адносна сужэнства. У сустрэчы прыме ўдзел таксама прэфект Кангрэгацыі па справах Біскупаў, кардынал Марк Уэле.

Сінод Біскупаў пройдзе з 5 па 19 кастрычніка 2014 г. Як заяўлялася раней, папа Францішак чакае ў яго рамках адкрытага абмеркавання. Таму біскупы павінны ў свабоднай форме прадставіць на асамблеі раней падрыхтаваныя выступленні. Гэта, на думку сакратарыяту Сінода Біскупаў, пакідае месца для больш шырокага абмеркавання, нават калі час выступленняў кожнага з удзельнікаў будзе абмежаваны да чатырох хвілін.







All the contents on this site are copyrighted ©.