2014-09-27 11:06:27

Папа павіншаваў ватыканскіх жандармаў з патранальным святам


RealAudioMP3 Папа Францішак павіншаваў членаў Ватыканскай жандармерыі са святам апекуна гэтай структуры, святога Арханёла Міхала, якое будзе адзначацца 29 верасня 2014 г. Віншавальнае пасланне Святога Айца было прачытана падчас святочнай цырымоніі ў адным з дворыкаў Ватыканскіх музеяў 26 верасня 2014 г. “Свята жандармерыі Дзяржавы Ватыкана дае мне нагоду звярнуцца з асаблівай павагай да ўсіх жандармаў, абнаўляючы маю глыбокую ўдзячнасць за іх вернае і шчодрае служэнне, якое выконваюць са сціпласцю, прафесіяналізмам і любоўю да Касцёла і Папы”, - напісаў Святы Айцец.

Францішак запэўніў ватыканскіх жандармаў у сваёй добразычлівасці і заахвоціў далей працаваць са спакоем, цярплівасцю і духам служэння. “Дарагія жандармы, заўсёды давярайце дабрыні і вернасці Пана, які заўсёды побач і ніколі не здрадзіць”, - пажадаў Пантыфік.

Корпус Ватыканскай жандармерыі быў заснаваны ў 1971 г. і налічвае каля 110 супрацоўнікаў. Яны займаюцца аховай грамадскага парадку і бяспекі на тэрыторыі Дзяржавы Ватыкан і ва ўстановах Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.