2014-09-26 14:30:03

Бэнэдыкт XVI прыме ўдзел у ватыканскім свяце пажылых людзей


RealAudioMP3 Бэнэдыкт XVI прыняў запрашэнне папы Францішка паўдзельнічаць у мерапрыемстве пад назвай “Благаслаўленне на доўгае жыццё”, 28 верасня 2014 г. Падчас яго, на галоўнай ватыканскай плошчы, Святы Айцец сустрэнецца з пажылымі людзьмі – бабулямі і дзядулямі з розных частак свету. Пантыфік на пенсіі прабудзе на плошчы св. Пятра каля гадзіны – з 9.30 да 10.30 – калі папа Францішак будзе весці дыялог з удзельнікамі спаткання. Бэнэдыкт XVI, аднак, не застанецца на св. Імшу, якую Святы Айцец будзе цэлебраваць разам з амаль сотняй пажылых святароў з розных краін і кантынентаў.

Сустрэча Францішка з пажылымі людзьмі арганізавана Папскай радай па справах сям’і напярэдадні ІІІ Надзвычайнай сесіі Сінода Біскупаў. Форум пройдзе 5-19 кастрычніка 2014 г. у Ватыкане на тэму “Душпастырскія выклікі, звязаныя з сям’ёй, у кантэксце евангелізацыі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.