2014-09-25 13:44:41

Святы Айцец прывітаў удзельнікаў сесіі Генеральнай асамблеі ААН


RealAudioMP3 Папа Францішак заклікаў міжнародную супольнасць да абароны чалавечай годнасці, гаворыцца ў пасланні да ўдзельнікаў 69-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН. Яно было прачытана арцыбіскупам Бернардзіта Ауса, пастаянным назіральнікам Апостальскай Сталіцы пры ААН у Нью-Ёрку 24 верасня 2014 г. Святы Айцец выказаў пажаданне, каб рашэнні, прынятыя на форуме, спрыялі міру паміж народамі і дапамагалі перамозе над беднасцю ў духу братэрства. Пантыфік запэўніў удзельнікаў сесіі Генеральнай асамблеі ў сваёй духоўнай блізкасці. Ён заклікаў выкарыстаць форум для ўмацавання “узаемапаразумення і супрацоўніцтва”, “дабра сусветнай супольнасці і служэння трываламу міру і росквіту ўсіх народаў”, гаворыцца ў пасланні, падпісаным кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам.








All the contents on this site are copyrighted ©.