2014-09-25 14:16:00

Кардынал: папа Францішак рана ці позна паедзе ў Ірак


RealAudioMP3 “Сітуацыя ў Іраку вельмі бязладная, даволі складаная, але я ўпэўнены, што рана ці позна настане момант для сустрэчы гэтага народа са Святым Айцом”, – паведаміў прэфект Кангрэгацыі Евангелізацыі Народаў і спецыяльны пасланнік папы Францішка ў Ірак кардынал Фернанда Філоні ў інтэрв'ю каналу “Tv2000”. “Той факт, што папа Францішак даслаў у Ірак не дыпламата, а свайго асабістага пасланніка, сведчыць аб тым, што ён сам хацеў нейкім чынам прысутнічаць там”, – удакладніў кардынал Філоні.

Пантыфік сустрэўся са сваім пасланнікам у Ірак адразу пасля яго вяртання з Багдаду.








All the contents on this site are copyrighted ©.