Францішак зацвердзіў у складзе Міжнароднай тэалагічнай камісіі законніцу з Расіі
Святы Айцец зацвердзіў
новы склад Міжнароднай тэалагічнай камісіі на бліжэйшыя пяць гадоў. У яе склад увайшлі
30 навукоўцаў і экспертаў у тэалогіі з розных краін і кантынентаў. Cярод іх, упершыню
5 жанчын – тры законніцы і дзве свецкія верніцы. Адна з іх, сястра Аленка Арко – доктар
тэалогіі, выкладчыца і навуковы сакратар Вышэйшай духоўнай семінарыі “Марыя Валадарка
Апосталаў” у Санкт-Пецярбургу. Павелічэнне колькасці жанчын у складзе Міжнароднай
тэалагічнай камісіі “кажа пра іх ўсё больш кваліфікаваную дзейнасць у сферы тэалагічных
навук”, падкрэсліваецца ў паведамленні структуры.
Міжнародная тэалагічная камісія
займаецца вывучэннем дактрынальных пытанняў вялікай важнасці і актуальнасці, і такім
чынам дапамагае Кангрэгацыі Веравучэння, пры якой была заснавана яшчэ ў 1969 г. У
склад структуры пастаянна ўваходзяць 30 членаў, якія прызначаюцца на пяцігадовы тэрмін
асабіста Пантыфікам па рэкамендацыі прэфекта Кангрэгацыі Веравучэння.