2014-09-24 14:17:16

Святы Айцец звярнуўся да хрысціян Блізкага Усходу


RealAudioMP3 Быць сапраўднымі сведкамі Хрыста і праўды, спрыяць прымірэнню і адзінству, быць сведкамі справядлівасці, міру і любові на Блізкім Усходзе, заклікаў Пантыфік, вітаючы 24 верасня 2014 г. падчас агульнай аўдыенцыі пілігрымаў, якія размаўляюць на арабскай мове. Святы Айцец адзначыў, што сведчанне пра Хрыста аказваецца ў некаторых месцах цяжкім і небяспечным, і часам можа нават каштаваць жыцця. “Аднак, калі мы перажываем яго верна, мужна, верачы ў “Таго, хто перамог смерць”, яно ператвараецца ў невычэрпную крыніцу радасці і благаслаўлення. Таму што Хрыстус ніколі не забывае сваіх верных вучняў”, - сказаў Францішак.







All the contents on this site are copyrighted ©.