2014-09-24 10:45:39

Пантыфік моліцца за ахвяр віруса Эбола


RealAudioMP3 На важнасць апостальскай дзейнасці Касцёла ў сферы аховы здароўя ў Заходняй Афрыцы звярнуў увагу папа Францішак падчас сустрэчы з епіскапатам Ганы, які знаходзіцца ў Рыме з візітам “ad limina Apostolorum”. Гэта набывае асаблівае значэнне ў абліччы распаўсюджання віруса Эбола, дадаў Пантыфік. Ён запэўніў, што моліцца за ўсіх памерлых у выніку эпідэміі і нагадаў, што сярод іх шмат святароў, законнікаў і медыцынскіх работнікаў, якія былі інфіцыраваны падчас апекі над пацыентамі. “Няхай Бог умацуе ўвесь медыцынскі персанал і пакладзе канец гэтай трагедыі!”, - сказаў Папа, звяртаючыся да біскупаў Ганы.

Францішак даў іерархам шэраг рэкамендацый, звязаных з працай па евангелізацыі ў афрыканскай краіне, у якой, як адзначыў, прысутнічаюць розныя рэлігійныя традыцыі, што патрабуе супрацоўніцтва ўсіх на карысць народу.







All the contents on this site are copyrighted ©.