2014-09-24 11:52:14

Бліжэйшы супрацоўнік Папы прыняў удзел у кліматычным саміце ААН


RealAudioMP3 Кардынал Дзяржсактар Пьетра Паралін прыняў удзел у першым у гісторыі Саміце па праблемах клімату, які прайшоў у нью-ёркскай сядзібе ААН 23 верасня 2014 г. Гаворка ідзе пра буйнейшы форум, прысвечаны праблеме глабальнага пацяплення. Кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў, бізнесмены, фінансісты, навукоўцы, грамадскія актывісты, абмякроўвалі асновы будучага пагаднення ў сферы абароны клімату планеты. Бліжэйшы супрацоўнік Святога Айца у сваім выступленні нагадаў пра маральную адказнасць за захаванне навакольнага асяроддзя і будучыні наступных пакаленняў. Цытуючы папу Францішка, кардынал Паралін падкрэсліў важнасць абароны прыроды, якая часта падвяргаецца прагнаму выкарыстанню. Таму, на яго думку, існуе патрэба ў сапраўднай культурнай трансфармацыі, ажыццяўленне якой магчыма дзякуючы выхаваўчай і адукацыйнай дзейнасці.

Саміт ААН быў скліканы, каб стымуляваць дасягненне мэтаў у сферы абароны клімату, пастаўленых міжнароднай супольнасцю да 2015 г. На ім выступілі Генеральны сактарар ААН Пан Гі Мун і Прэзідэнт ЗША Барак Абама. Папярэднічаў Саміту “Кліматычны марш”, які прайшоў у Нью-Ёрку 21 верасня 2014 г. Ён сабраў каля 300 тыс. чалавек.








All the contents on this site are copyrighted ©.