2014-09-23 14:28:52

У Ватыкане прайшла сустрэча з настаяцелем Брацтва св. Пія X


RealAudioMP3 Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння і старшыня Папскай камісіі “Ecclesia Dei”, кардынал Герхард Людвіг Мюлер сустрэўся 23 верасня 2014 г. з генеральным настаяцелем Брацтва св. Пія X, біскупам Бернарам Фэле, каб абмеркаваць асобныя пытанні дактрынальнага і кананічнага зместу, паведаміла Зала Друку Святога Пасаду. Размова працягвалася каля двух гадзін і прайшла ў сядзібе Кангрэгацыі Веравучэння ў Ватыкане ў цёплай атмасферы. Падчас сустрэчы было вырашана, што “будуць здзейснены намаганні, каб на працягу разумнага перыяду часу былі пераадолены цяжкасці і асягнута поўнае адзінства”, - гаворыцца ў паведамленні Святога Пасаду.

У цяперашні час адносіны паміж Брацтвам св. Пія X і Апостальскай Сталіцай перажываюць цяжкасці, звязаныя з непрыняццем лефэбрыстамі “дактрынальнай прэамбулы”, якая была ўхвалены Бэнэдыктам XVI і разглядаецца ў якасці папярэдняй умовы для нармалізацыі кананічнага статусу духавенства, якое належыць да ўзгаданай групы.







All the contents on this site are copyrighted ©.