2014-09-20 10:22:49

Пантыфік сустрэўся з прадстаўнікамі еўрапейскіх левых сіл


RealAudioMP3 Святы Айцец сустрэўся 19 верасня 2014 г. з двума значнымі палітыкамі, прадстаўнікамі еўрапейскіх левых сіл: Алексісам Цыпрасам, лідэрам грэцкай Кааліцыі радыкальных левых, і Вальтэрам Баерам, які прадстаўляе Кампартыю Аўстрыі. Як заявіў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы, сустрэча насіла характар “абсалютна прыватны” і “не мела ніякай палітычнай вагі”. Кс. Фэдэрыка Ламбардзі прызнаў, аднак, што размова ішла пра “чалавечыя і сацыяльныя тэмы”. Ідэя сустрэчы нарадзілася з кантактаў, якія абодва палітыкі ўсталявалі з рухам Факаляраў.

Як сказаў Алексіс Цыпрас, размова з папам Францішкам ішла пра крызіс, які склаўся ў Еўропе, аб паглыбленні беднасці і злоўжываннях, звязаных з нелегальнай міграцыяй.







All the contents on this site are copyrighted ©.