2014-09-18 15:16:12

Францішак заклікаў біскупаў з Кот-д’Івуара спрыяць нацыянальнай згодзе


RealAudioMP3 Папа Францішак заклікаў біскупаў з Кот-д’Івуара спрыяць нацыянальнаму прымірэнню, дыялогу і супрацоўніцтву. Святы Айцец сустрэўся з іерархамі падчас аўдыенцыі ў рамках візіту “ad limina Apostolorum” 18 верасня 2014 г. і ўручыў ім пасланне з указаннямі адносна душпастырскай дзейнасці. На думку Пантыфіка, пасля перыяду нестабільнасці і братазабойчых канфліктаў у Кот-д’Івуары, якія працягваліся з 1999 г. па 2010 г., заданнем біскупаў з’яўляецца дапамога ў аднаўленні братэрскай сувязі паміж грамадзянамі. Папа перакананы, што іерархі не павінны асабіста ўдзельнічаць у палітычных дыспутах, але “падтрымліваць канструктыўныя адносіны з уладамі і іншымі кампанентамі грамадскага жыцця, каб пашыраць сапраўдны евангельскі дух дыялогу і супрацоўніцтва”. Роля Касцёла у дадзенай сферы, на думку Святога Айца, можа стаць фундаментальнай.

“У гэтым самым духу заклікаю вас працягваць весці дыялог з мусульманамі, каб спыніць гвалтоўную плынь і любыя памылкі рэлігійнай інтэрпрытацыі канфлікту, які вы перажылі”, - сказаў Францішак. Хрысціянін павінен быць носьбітам суцяшэння і духу ўзаемнага даверу, падкрэсліў ён.

Акрамя абавязку клопату пра святароў, сем’і і моладзь, Францішак нагадаў біскупам пра важнасць “паглыблення дыялогу з традыцыйнай культурнай і рэлігійнай рэчаіснасцю, каб дасягнуць сапраўдную інкультурацыю веры, без ваганнняў адкідаючы тое, што ёй супрацьлеглае, даводзячы да поўні, тое, што добрае”.

На аўдыенцыі ў Пантыфіка прысутнічалі 15 кот-д’івуарскіх біскупаў. Хрысціянства ў гэтай краіне з’яўляецца самай распаўсюджнай рэлігіяй. Пераважная большасць мясцовых вернікаў – католікі. Каля 38% насельніцтва – мусульмане, каля 10% – вызнаўцы традыцыйных анімістычных вераванняў.








All the contents on this site are copyrighted ©.