2014-09-17 11:36:52

Сікстынская капэла ўпершыню з канцэртамі ў Макао, Ганконгу і Тайбэі


RealAudioMP3 Хор Папскай Сікстынскай капэлы выступіць упершыню ў Макао, Ганконгу і Тайбэі. Канцэрты сталі магчымымі дзякуючы Ганконгскаму інстытуту садзейнічання развіццю кітайскай культуры, у супрацоўніцтве з дыяцэзіяй Макао і Тайбэйскім філарманічным фондам. Праект накіраваны на садзейнічанне культурнаму абмену праз мастацтва і музыку, стварэнне новых каналаў сувязі і зносін, пазнанне багатых музычных традыцый Усходу і Захаду, паведамілі арганізатары.

Канцэрты, якія пройдуць з 19 па 23 верасня 2014 г., уключаць у сябе ўрыўкі з твораў вядомых кампазітараў: Джавані П’ерлуіджы да Палестрына, Арланда дзі Ласо, Грэгорыа Алегры і Ларэнца Перозі, якія традыцыйна выконваюцца падчас папскіх літургічных цэлебрацый.

Акрамя таго, 21 верасня ў катэдральным касцёле Ганконгу Сіксцінская капэла, з дазволу кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна, упрыгожыць сваім спевам нядзельную Эўхарыстыю, якую ўзначаліць кардынал Джон Тонг Хон.







All the contents on this site are copyrighted ©.