2014-09-17 13:12:44

Святы Айцец просіць падтрымаць малітвай яго візіт у Албанію


RealAudioMP3 Папа Францішак папрасіў вернікаў аб малітоўнай падтрымцы свайго Апостальскага падарожжа ў Албанію, якое адбудзецца ў бліжэйшую нядзелю. Звяртаючыся да ўдзельнікаў агульнай аўдыенцыі на плошчы св. Пятра, Пантыфік адзначыў, што “вырашыў наведаць гэту краіну, таму што яна шмат пакутавала ад жудаснага атэістычнага рэжыму”, а сёння ў ёй “рэалізуецца мірнае суіснаванне паміж рознымі рэлігійнымі кампанентамі”. “Ужо зараз з любоўю вітаю албанскі народ і дзякую за падрыхтоўку гэтага візіту. Прашу ўсіх падтрымліваць мяне малітвай праз заступніцтва Маці Божай Добрай Рады”, - сказаў Святы Айцец.

Пантыфік наведае Албанію 21 верасня 2014 г. Падчас візіту ён сустрэнецца з палітычнымі і рэлігійнымі ўладамі краіны, узначаліць Эўхарыстыю на плошчы Маці Тэрэзы з Калькуты, у цэнтры Тыраны, а таксама звернецца да мясцовага духавенства, рэлігійных лідэраў краіны, сацыяльных работнікаў і дабрачынцаў, моладзі і дзяцей.








All the contents on this site are copyrighted ©.