2014-09-16 12:31:19

Іарданія: каталіцкія і праваслаўныя іерархі размаўляюць аб прымаце св. Пятра


RealAudioMP3 15-23 верасня 2014 г. у іарданскім Амане праходзіць ХІІІ пленарная сесія Змешанай міжнароднай камісіі па тэалагічным дыялогу паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой. Сярод удзельнікаў форума праваслаўны Патрыярх Іерусаліма Тэафіл ІІІ, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Курт Кох, Мітрапаліт Пергамскі Іааніс, а таксама прадстаўнікі праваслаўных аўтакефальных Цэркваў і Усходніх Касцёлаў. У цэнтры дыскусіі ўдзельнікаў мерапрыемства чарнавы варыянт супольнага дакумента пад назвай “Сінадальнасць і прымат”. Тэма была выбрана на заканчэнне ХІІ пленарнай сесіі Змешанай міжнароднай камісіі, якая праходзіла ў Вене, у 2010 г. Вывучэнне тэалагічнай і эклезіялагічнай сувязі паміж прыматам св. Пятра і сінадальнасцю ў жыцці Касцёла на мясцовым, рэгіянальным і паўсюдным узроўнях павінна даць кропку апоры, для далейшага разгляду краевугольнага пытання аб ролі Біскупа Рыма ў Паўсюдным Касцёле. Падчас сустрэчы ў Амане, яе ўдзельнікі абмяркуюць актуальнасць папярэдніх напрацовак у кантэксце актуальнай сітуацыі у гэтым далікатным пытанні і існаванне неабходнасці працягу далейшага разважання ў гэтай сферы.

Удзельнікі форума будуць мець магчымасць памаліцца з мясцовымі хрысціянскімі супольнасцямі і выказаць блізкасць пакутуючым ад трываючых у рэгіёне канфліктаў. Для гэтага высокія каталіцкія і праваслаўныя іерархі наведаюць адзін з лагераў для сірыйскіх бежанцаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.