2014-09-15 12:43:17

Францішак: Марыя і Касцёл – дзве вялікія жанчыны, якія нас суправаджаюць


RealAudioMP3 Наша маленькая душа ніколі не стане згубленай, калі будзе побач з гэтымі двума жанчынамі, якія суправаджаюць нас у жыцці: Марыяй і Касцёлам, адзначыў папа Францішак падчас ранішняй Эўхарыстыі ў Доме св. Марты 15 верасня 2014 г., ва ўспамін Найсвяцейшай Панны Марыі Балеснай. Каментуючы літургічныя чытанні, Пантыфік пахіліўся над словамі, якімі апостал Павел ахарактарызаваў Езуса: “навучыўся паслухмянасці праз тое, што выцярпеў”. “Гэта супрацьлеглае таму, што здарылася з нашым айцом Адамам, які не жадаў вучыцца загадам Пана, не жадаў цярпець, станавіцца паслухмяным”. Хрыстус, аднак, будучы Богам “прынізіў самаго сябе, стаўшы слугой. Гэта хвала Езусавага Крыжа”, падкрэсліў Францішак. “Езус прыйшоў у свет каб навучыцца быць чалавекам, і будучы ім, крочыць разам з людзьмі. Ён прыйшоў у свет, каб стаць паслухмяным і стаў ім. Але паслухмянасці Ён навучыўся церпячы”, - сказаў Папа і дадаў, што гэты шлях Хрыста раздзяліла і Марыя, “новая Ева”, якая вучылася, цяпрела, была паслухмянай і стала Маці.

Адной з крыніц надзеі для вернікаў, паводле Папы, павінна быць пераканасць ў тым, што “мы не сіроты”, а маем Маці – Марыю. “Але таксама і Касцёл з’яўляецца Маці, намашчанай Маці, калі ідзе шляхам Езуса і Марыі: шляхам паслухмянасці, цярпення і пастаянным пазнаннем шляху Езуса”, - сказаў Папа.

“Як з Раю нашы айцы выйшлі з абяцаннем, сёння і мы можам ісці наперад з надзеяй: надзеяй, якую дае наша Маці Марыя, што стаіць ля падножжа Крыжа, і святая Маці іерархічны Касцёл”, - сказаў Пантыфік.








All the contents on this site are copyrighted ©.