2014-09-14 12:58:53

Пантыфік заклікаў да дыялогу ў Цэнтральна-Афрыканскай Рэспубліцы


RealAudioMP3 Папа Францішак у чарговы раз звярнуў увагу вернікаў на сітуацыю ў Цэнтральна -Афрыканскай Рэспубліцы, у якой ад двух гадоў працягваецца грамадзянская вайна. Пасля нядзельнай малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра 14 верасня 2014 г. ён адзначыў, што заўтра ў гэтай краіне “пачне афіцыйную місію Савет Бяспекі ААН, з мэтай пастрыяць міру ў гэтай краіне і ахаваць мірнае насельніцтва, якое так цяжка пакутуе ад вынікаў канфлікту, які надалей працягваецца”. Папа выказаў сваю падтрымку намаганням міжнароднай супольнасці, якая імкнецца дапамагаць людзям добрай волі ў краінах цэнральнай Афрыкі.

“Няхай насілле як мага хутчэй ўступіць месца дыялогу; няхай варагуючыя групоўкі адмовяцца ад асаблівых інтарэсаў, і няхай шчыра працуюць для таго, каб кожны грамадзянін, незалежна ад этнічнай ці рэлігійнай прыналежнасці, мог прымаць удзел у пабудове супольнага дабра” , - заклікаў Папа.

Ян Мойсік







All the contents on this site are copyrighted ©.