2014-09-13 15:24:07

Ватыкан: малітоўнае чуванне напярэдадні Сінода


RealAudioMP3 ІІІ Надзвычайнай сесіі Сінода Біскупаў будзе папярэднічаць малітоўнае чуванне на плошчы св. Пятра. Канферэнцыя Біскупаў Італіі заклікае вернікаў Вечнага горада прыйсці на галоўную ватыканскую плошчу вечарам 4 кастрычніка 2014 г., каб супольна памаліцца аб плённасці будучага форума. Кульмінацыяй чування, у якім прымуць удзел і сінадальныя айцы, стане зварот папы Францішка. Удзельнікі падзеі, на думку яе арганізатараў, павінны будуць прадэманстраваць важнасць тэмы, якая будзе абмяркоўвацца падчас Сінода, як для касцёльнай супольнасці, так і для ўсяго грамадства.

ІІІ Надзвычайная сесія Сінода Біскупаў пройдзе 5-19 кастрычніка 2014 г. на тэму “Душпастрыскія выклікі звязаныя з сям’ёй у кантэксце евангелізацыі”.








All the contents on this site are copyrighted ©.