2014-09-11 14:25:56

Францішак сустрэўся з Прэзідэнтам Туніса


RealAudioMP3 11 верасня 2014 г. папа Францішак прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Туніса Мансэфа Марзукі. Падчас перамоваў імі былі абмеркаваны пытанні звязаныя са спрыяннем міру, міжрэлігійнаму дыялогу і правам чалавека. Асаблівая ўвага звярталася на важнасць абароны свабоды сумлення і веравызнання, а таксама непрыняцця экстрэмізму і насілля. У цэнтры дыскусіі была дзейнасць Каталіцкага Касцёла ў сацыяльнай, медыцынскай і адукацыйнай сферах на карысць усіх грамадзян Туніса, асабліва самых бедных і патрабуючых. Акрамя таго, Папа і туніскі лідэр абмеркавалі міжнародную сітуацыю і праблемы міжземнаморскага рэгіёна.








All the contents on this site are copyrighted ©.