2014-09-11 12:37:48

Святы Айцец удзеліць сакрамэнт сужэнства дваццаці парам


RealAudioMP3 За некалькі тыдняў да пачатку ІІІ надзвычайнай сесіі Сінода Біскупаў прысвечанай праблемам сям’і папа Францішак удзеліць сакрамэнт сужэнства дваццаці парам. Цырымонія адбудзецца 14 верасня 2014 г. у базыліцы св. Пятра. Самы малады з будучых сужонкаў мае 25 гадоў, а самы старэйшы – 65. Усе ўдзельнікі цырымоніі – вернікі Рымскай дыяцэзіі. Некаторыя з іх прыйшлі да веры нядаўна і на працягу доўгага часу жылі без сакрамэнту сужэнства. Яны прыбудуць у базыліку св. Пятра ў суправаджэнні сваіх дзяцей. Пасля заканчэння абраду, у маладых сужонкаў будзе магчымасць здзейсніць прагулку па Ватыканскіх садах для традыцыйнай “фотасесіі”.

Папа Францішак будзе ўдзяляць сакрамэнт сужэнства ў якасці Пантыфіка ўпершыню. Да гэтага Біскуп Рыма ўдзяляў “сваім” вернікам сакрамэнты хросту, бежмавання, споведзі, Эўхарыстыі і пасвячэння.

На 28 верасня 2014 г. у Ватыкане запланава іншай буйная сустрэча: папа Францішак спаткаецца з вялікай колькасцю пажылых людзей, многія з якіх прыбудуць у суправаджэнні сваіх унукаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.