Прайшла сустрэча прадстаўнікоў Святога Пасаду і В’етнама
10-11 верасня 2014
г. у Ханоі адбылася чарговая, пятая працоўная сустрэча паміж прадстаўнікамі Апостальскай
Сталіцы і В’етнама. Дэлегацыя Святога Пасаду ацаніла падтрымку аказаную на ўсіх узроўнях
кампетэнтным органам Каталіцкага Касцёла ў В’етнаме ў выкананні яго місіі, гаворыцца
ў паведамленні апублікаваным па выніках сустрэчы. Акрамя таго, былі адзначаны змены
ў рэлігійнай палітыцы дзяржавы, зацверджаныя ў канстытуцыйных папраўках 2013 г. В’етнамская
дзяржава спрасціла візіты ў краіну Папскага прадстаўніка, арцыбіскупа Леапольда Джырэлі,
адзначаецца ў дакуменце.
Апостальская Сталіца, са свайго боку, зноў пацвердзіла
гатоўнасць спрыяць устанаўленню дыпламатычных адносінаў з В’етнамам, і разам з мясцовым
Касцёлам, жадае садзейнічаць актыўнаму развіццю сфераў аховы здароўя, адукацыі, дабрачыннасці.
В’етнамскі бок выказаўся на карысць абароны рэлігійнай свабоды грамадзян і падтрымцы
дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны.
Адзначаецца
таксама, што папа Францішак з цікавасцю назірае за развіццём адносін паміж Апостальскай
Сталіцай і В’етнамам і заклікае мясцовых католікаў надалей спрыяць найвышэшым мэтам
дзяржавы. Бакі дамовіліся працягваць дыялог і кантакты, ствараючы, з часам, спрыяльныя
ўмовы для місіі Папскага прадстаўніка.
Наступная, шостая сустрэча прадстаўнікоў
Апостальскай Сталіцы і В’етнама пройдзе ў Ватыкане. Час яе правядзення будзе ўстаноўлены
па дыпламатычных каналах.