2014-09-11 13:13:48

Пантыфік прыняў запрашэнне наведаць Еўрапарламент


RealAudioMP3 Папа Францішак прыняў запрашэнне наведаць Еўрапейскі парламент і звярнуцца да яго дэпутатаў з прамовай. Падарожжа Святога Айца ў Страсбург адбудзецца 25 лістапада 2014 г., паведаміў кіраўнік Залы Друку Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыка Ламбардзі. Візіт у Еўрапейскі парламент будзе ўключаны ў кантэкст бліжэйшых падарожжаў Святога Айца: у мемарыял ахвярам І Сусветнай вайны, у італьянскай Рэдзіпулье 13 верасня і ў Албанію, 21 верасня. Падчас гэтых візітаў Пантыфік нагадае пра катастрафічныя наступствы войнаў і важнасць міжнароднага і міжкультурнага супрацоўніцтва на кантыненце. Да ўсяго гэта далучыцца візіт у Страсбург, лейтматывам якога павінна стаць тэма хрысціянскіх каштоўнасцяў у сучаснай Еўропе.

Запрашэнне наведаць заканадаўчы орган Еўрасаюза папа Францішак атрымаў 11 кастрычніка 2013 г. падчас афіцыйнага візіту ў Ватыкан яго старшыні, Марціна Шульца.








All the contents on this site are copyrighted ©.