2014-09-09 13:34:25

Святы Айцец духоўна блізка з бацькамі журналіста, забітага тэрарыстамі ў Іраку


RealAudioMP3 Святы Айцец запэўніў у духоўнай блізкасці і малітоўнай падтрымцы бацькоў і сваякоў амерыканскага журналіста Стывена Джоэля Сотлафа, варварскі забітага тэрырыстамі так званай “Ісламскай дзяржавы Іраку і Леванты” – джыхадзістскай групоўкі, якая дзейнічае на Блізкім Усходзе. У тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна, адзначаецца, што Пантыфік глыбока засмучаны навіной аб трагічнай смерці рэпарцёра. Папа давярае Пану душу загінуўшага і моліцца за яго і ягоных блізкіх. Адначасова, Святы Айцец, заклікае “усіх людзей адмовіцца ад насілля, агрэсіі і недахопу спачування і просіць аб малітве і працы на карысць прабачэння, прымірэння і супакою”, - гаворыцца ў пасланні.

Стывен Джоэль Сотлаф, знаходзіўся ў закладніках у тэрарыстаў з лета 2013 г., калі быў схоплены на мяжы з Сірыяй. Ён стаў другім амерыканскім журналістам загінуўшым ад рук джыхадзістаў групоўкі “Ісламская дзяржава”. Яшчэ 19 жніўня 2014 г. яны выклалі ў інтэрнэт відэазапіс забойства іншага рэпарцёра – выпускніка аднаго з езуіцкіх універсітэтаў ЗША Джэймса Фоўлі.








All the contents on this site are copyrighted ©.