2014-09-09 11:20:22

Пантыфік: кроў загінуўшых законніц павінна стаць семем братэрства


RealAudioMP3 Кроў забітых законніц павінна стаць семем братэрства, – такую перакананасць папа Францішак выказаў у пасланні скіраваным з прычыны варварскага забойства ў афрыканскім Бурундзі трох італьянскіх місіянерак: с. Лючыі Пулічы, с. Вольгі Раскеці і с. Бернардэты Боджан. У тэлеграме на імя Генеральнай настаяцельніцы Місійнага таварыства Марыі, да якога належалі законніцы, адзначаецца, што з прычыны цяжкой страты дбайных місіянерак Пантыфік выказвае сваю блізкасць усёй кангрэгацыі і жадае, “каб пралітая кроў стала семем надзеі для будаўніцтва сапраўднага братэрства паміж народамі”. Святы Айцец паабяцаў маліцца ў інтэнцыі гэтых “шчодрых сведак Евангелля”.

Трагедыя адбылася ў кляштары горада Каненге, на ўсходзе Бурундзі. 75-гадовая с. Лючыя Пулічы і 83-гадовая с. Вольга Раскеці, загінулі ад рук нявядомага злачынцы ў нядзелю 7 верасня 2014 г. Трэццяя законніца, 79-гадовая с. Бернардэта Боджан, у тым жа месцы, раніцай наступнага дня. Мясцовая паліцыя пакуль не называе дакладных матываў злачынства. Па адной з версій, місіянеркі маглі стаць ахвярамі псіхічна хворай асобы.

Загінуўшыя законніцы, карысталіся павагай і любоўю мясцовай каталіцкай супольнасці, а таксама людзей, якім аказвалі дапамогу. Адна з іх, с. Вольга Раскецці – працавала ў Бурундзі на працягу 50-ці гадоў.








All the contents on this site are copyrighted ©.