2014-09-07 13:53:15

Святы Айцец моліцца аб плёнах перамір’я ва Украіне


RealAudioMP3 Папа Францішак у чарговы раз звярнуў увагу вернікаў на сітуацыю ва ўсходняй частцы Украіны. Пасля нядзельнай малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра 7 верасня 2014 г. ён адзначыў, што нягледзячы на несуцяшаючыя навіны з рэгіёна, былі зроблены важныя крокі ў накірунку перамір’я і пажадаў, каб дыялог працягваўся і прынёс доўгачаканыя плёны. “На працягу апошніх дзён – хоць сёння я чуў не вельмі суцяшальныя навіны – былі зроблены значныя крокі ў пошуку перамір’я у рэгіёнах ахопленых канфліктам на ўсходзе Украіны. Жадаю, каб яны маглі прынесці палёгку насельніцтву і паспрыяць намаганням на карысць трывалага міру. Малюся, каб у логіцы сустрэчы, пачаты дыялог працягваўся і прынёс чаканыя плёны. Марыя, Уладарка супакою, маліся за нас!”, - сказаў Пантыфік. Святы Айцец таксама далучыўся да закліку аб міры ў паўднёва-афрыканскім Лесота, які скіравалі мясцовыя біскупы. “Асуджаю любыя акты насілля і прашу Пана, каб у Каралеўстве Лесота стабілізаваўся мір, у справядлівасці і братэрстве”, - сказаў папа Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.