2014-09-07 16:41:11

Пантыфік прывітаў удзельнікаў парафіяльнай ініцыятывы на карысць сям’і


RealAudioMP3 Папа Францішак скіраваў пасланне ўдзельнікам ініцыятывы “Сям’я 2014, запалі надзею!”, якая праходзіць ужо ў пяты раз у парафіі Маці Божай Ларэтанскай у Кастэльвердэ, на ўсходняй перыферыі Рыма. У тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна адзначаецца, што Святы Айцец благаслаўляе ўсіх удзельнікаў ініцыятывы, заклікаючы іх “умацоўваць вернасць каштоўнасцям хрысціянскай веры і інстытута сям’і”. Пасланне Пантыфіка было прачытана ў парафіі падчас ранішняй Эўхарыстыі, якую цэлебраваў пасланнік старшыні Папскай рады па новай евангелізацыі, кс. прэлат Марка Соцы. Ініцыятыва пад назвай “Сям’я 2014, запалі надзею!” праходзіла 4-7 верасня 2014 г. У яе рамках вернікі пазнаёміліся з катэхезамі, музыкальнымі і тэатральнымі прадстаўленнямі, выслухалі сведчанні і прынялі ўдзел у малітвах за сем’і.








All the contents on this site are copyrighted ©.