2014-09-05 12:56:15

Папа прыняў на прыватнай адыенцыі Дыега Марадону


RealAudioMP3 4 верасня 2014 г. папа Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі легендарнага аргентынскага футбаліста Дыега Арманда Марадону. Каля 15 хвілін яны размаўлялі ў адным з пакояў ватыканскага Дома св. Марты, а затым славуты спартсмен прадставіў Пантыфіку невялікую групу аргентынцаў, якія яго суправаджалі. Святы Айцец пакінуў аўтографы на спартыўных майках сваіх гасцей і падарыў кожнаму з іх па ружанцу. Трэба адзначыў, што гэта ўжо другая сустрэча папы Францішка з Марадонай за апошнія дні. Яны сустракаліся таксама напярэдадні “Матчу за мір”, які прайшоў 1 верасня 2014 г. на рымскім алімпійскім стадыёне, пры ўдзеле цяперашніх і былых зорак футболу. У размове з журналістамі Марадона прызнаўся, што Святы Айцец дапамог змяніць яго погляд на Касцёл.








All the contents on this site are copyrighted ©.