2014-09-05 14:32:26

Пантыфік сустрэўся з некаторымі палітычнымі дзеячамі


RealAudioMP3 5 верасня 2014 г. папа Францішак правёў шэраг сустрэч з высокімі палітычнымі дзеячамі. Раніцай Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі Прэзідэнта Рэспублікі Панама Хуана Карласа Варэлу, з якім абмеркаваў супрацоўніцтва паміж Каталіцкім Касцёлам і дзяржавай у вырашэнні некаторых сацыяльных праблем, асабліва тых, якія тычацца моладзі, бедных і безабаронных, а таксама абстаноўку ў рэгіёне і ў свеце. Затым папа Францішак сустрэўся з прэм’ер-міністрам Княства Андора Антоні Марці, з якім паразмаўляў пра традыцыйна добрыя дыпламатычныя адносіны паміж бакамі, умацаваныя падпісаным у 2008 г. канкардатам.








All the contents on this site are copyrighted ©.