Папа бачыць у ініцыятывах Шымона Перэса на карысць міру плён нядаўняй малітвы ў Ватыкане
Папа Францішак з увагай
выслухаў шматлікія прапановы Шымона Перэса на карысць міру і паабяцаў падтрымку з
боку дыкастэрый Рымскай Курыі, не прымаючы, аднак, на сябе ніякіх асаблівых і асабістых
абавязкаў, расказаў кс. Ламбардзі, каментуючы аўдыенцыю Святога Айца для былога ізральскага
лідэра і яго прапанову аб стварэнні "Арганізацыі Аб’яднаных Рэлігій". Сустрэча прайшла
ў Ватыкане 4 верасня 2014 г. Шымон Перэс папрасіў Папу аб ёй, каб распавесці аб дзейнасці,
праектах і ініцыятывах на карысць супакою ў свеце, якімі займаецца пакінуўшы палітычную
кар’еру, сказаў прадстаўнік Святога Пасаду. Паводле езуіта, аўдыенцыя была доўгай
– каля 45 хвілін. Святы Айцец бачыць у гэтых новых ініцыятывах на карысць міру – плён
малітвы аб супакоі, якая праходзіла ў Ватыкане пры ўдзеле Шымона Перэса і палестынскага
лідэра Махмуда Абаса, адзначыў кс. Ламбардзі.