2014-09-04 11:11:05

Дыпламатыя Святога Пасаду прысутнічае ў вырашэнні ўкраінскага крызісу


RealAudioMP3 Дыпламатыя Апостальскай Сталіцы прысутнічае ў вырашэнні канфлікта ва Украіне, адзначыў кардынал Дзяржсакратар Пьетра Паралін, размаўляючы з журналістамі 3 верасня 2014. Пурпурат падкрэсліў, што Святы Пасад “разважае над тым, як дапамагчы мірнаму вырашэнню сітуацыі”. Каментуючы складаную міжнародную абстаноўку, пасля сустрэчы з касцёльнымі дарадчыкамі асацыяцыі італьянскіх фермераў “Coldiretti”, бліжэйшы супрацоўнік Папы адзначыў, што пакласці канец трываючым канфліктам магчыма дзякуючы палітычнай волі ўсіх іх удзельнікаў і з дапамогай міжнароднай супольнасці. “Гэта адзіны шлях для таго, каб гэтыя канфлікты не працягваліся і не забыліся, як, напрыклад, гэта здарылася з канфліктам у Сірыі”, - сказаў ён.

У Іраку, на думку кіраўніка ватыканскай дыпламатыі, неабходны “палітычныя рашэнні, а не гвалтоўныя вайсковыя”. Кардынал Паралін расказаў, што трагедыя іракскіх хрысціян знаходзіцца глыбока ў сэрцы Папы і Апостальскай Сталіцы. “Гэта драматычная гуманітарная сітуацыя”, - сказаў ён і дадаў, што прыярытэтам у ёй з’яўляецца аказанне неабходнай дапамогі мясцовым хрысціянам і стварэнне ўмоваў для іх вяртання ў родныя пасяленні і дамы.








All the contents on this site are copyrighted ©.