2014-09-03 14:37:36

Папа прывітаў удзельнікаў экуменічнага форума


RealAudioMP3 З нагоды міжканфесійнай міжнароднай канферэнцыі прысвечанай праваслаўнай духоўнасці, якая пачалася 3 верасня 2014 г. у кляштары экуменічнай супольнасці Бозэ, на поўначы Італіі, папа Францішак скіраваў сваё прывітанне. У тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна гаворыцца, што Святы Айцец жадае, каб “дні вучобы і дыялогу маглі паспрыяць усведамленню магчымасці жыцця і сведчання супакою, абвешчанага Хрыстом, праз шчырае братэрства, якое спыніць спрэчкі, пераможа недавер і народзіць надзею”.

Сустрэча, арганізаваная экуменічнай супольнасцю Бозэ ў супрацоўніцтве з праваслаўнымі Цэрквамі пройдзе на тэму “Шчаслівыя і мірныя”. Удзельнікі канферэнцыі паразважаюць пра абавязак хрысціян, быць зачынам прымірэння паміж людзьмі ў нашу эпоху.

Прыёр супольнасці Бозэ, брат Энца Б’янкі, адзначыў, што тэма форума была выбрана ў сувязі з сітуацыяй на Блізкім Усходзе і ва Украіне. Ён выказаў спадзяванне, што ўдзельнікі мерыпрыемства, сярод якіх будуць, у тым ліку дэлегаты Рускай і Украінскай Праваслаўных Цэркваў, змогуць разам абмеркаваць уклад хрысціян на карысць міру.








All the contents on this site are copyrighted ©.